Карэкцыйны занятак на тэму “Слова. Аднакаранёвыя словы.”
Карэкцыйна-развіваючыя задачы. Удасканальваць навык складовага аналіза і сінтэза, выкарыстоўваючы розныя карэкцыйныя практыкаванні са словамі ( падбор слоў да схемаў), уменне падбіраць аднакаранёвыя словы. Карэкцыйна-выхаваўчая. Выхоўваць інтарэс да карэкцыйных заняткаў
Ход занятка
І .Арганізацыйны момант
Стварэнне дадатнага эмацыянальнага настрою
ІІ. Асноўная частка
Настаўнік-дэфектолаг чытае верш В. Віткі. (у вучняў верш на партах)
Кожны месяц — чараўнік:
Студзень, люты, сакавік...
Ліпень, жнівень, верасень
— Усе лясы ў верасе.
А кастрычнік, лістапад
— Хто з нас восені не рад!
Зацярущыць снегам снежань,
I не ўлежыцьнаватлежань:
Усе на санкі, на канькі
— Незабыўныя дзянькі.
*Тлумачэнне незразумелых слоў
* Гутарка па пытаннях:
- Пра што гаворыцца ў вершы?
- Якая зараз пара года?
- Назавіце асеннія месяцы.
- Знайдзіце аднакаранёвыя словы?(верасень - верас, снегам-снежань, улежыць
-лежань) і абазначце корань
- Які цяпер месяц?
* Гука-літарны аналіз слова “кастрычнік”
Адгадаць загадку:
Хоць бяскрылы, а лятае,
Безгалосы – свішча,
Хоць бязрукі, а, быве,
Грушы ў садзе абрывае,
Нават часам вырывае
Дрэвы з карнявішчам.
А як зморыцца - ўпадзе,
І няма яго нідзе .(Вецер)
Н.Гілевіч
-
Колькі гукаў у слове вецер?
-
Колькі літар ў слове вецер?
-
Падбярыце аднакаранёвыя словы да слова вецер (ветрык, вятрыска, ветруга, ветраны (млын))
Фізкультхвілінка
Мы, асеннія лісточкі,
На дрэвах сядзелі,
Падзьмуў вецер — паляцелі
На зямлюпрыселі.
Прабег вецер – зноў
Узняў шмат лістоў.
Закружылі, паляцелі,
Зноў на зямлю селі.
Практыкаванне"Прагулка ў лес " (работа з тэкстам)
Верасень багаты грыбамі. Цёплыя дажджы спрыяюць росту грыбоў. Таму
Такія дажджы называюцьгрыбнымі. Грыбнікоў вабяць і малады сасоннік, і
стары бор. Асабліва вабіць лес, калі кранецца ў рост кароль грыбнога царства
— баравік.
Пытанні і заданні:
* Знайдзіце аднакараневыя словы, абазначце ў іх корань (грыбоў, грыбамі, грыбнымі, грыбнікоў; бор, баравік)
* Як называецца грыб, як расце пад бярозай? (падбярозавік)
* А пад асінай? (падасінавік)
* Якія грыбы растуць на пнях? (апенькі)
* Які грыб расце ў бары? (баравік)
* Прыгадайце назву грыба, падобную да слова ліса (лісічкі).
Гульня "Лішняе слова":
1. піла, піліць, пільны (пільны)
2. вада, вадзічка, вадзіць (вадзіць)
дарога, шлях, дарожны (шлях)
Гульня "Аўкцыён". Падбраць як мага больш аднакаранёвых слоў да слова бяроза
ІІІ. Заключная частка
Чым займаліся на занятку? Што новага вы даведаліся?
3 якіміцяжкасцямісустрэліся?
ІV.Рэфлексія.
Калі спадабаўся занятак - паапладзіруйце, было не вельмі цікава – складзіце рукі на грудзях, не спадабалася работа - апусціце рукі
Канспект занятка па фарміраванню лексіка-граматычнага боку мовы і развіццю звязнай мовы з дзецьмі 4-5 гадоў з цяжкімі парушэннямі маўлення
Тэма. Хатнія жывёлы і іх дзіцяняты.
Мэта. Стварыць умовы для фарміравання ўмення аперыраваць ведамі аб хатніх жывёлах.
Задачы.Карэкцыйна-адукацыйныя: удакладніць веды дзяцей аб хатніх жывёлах; працягваць фарміраваць уяўленні аб іх знешнім выглядзе, гуках, якія яны выдаюць, асаблівасцях харчавання. Карэкцыйна-развіваючыя: вучыць выкарыстоўваць у мове словы, якія абазначаюць дзіцянят хатніх жывёл: кацяня, шчаня, цяля, жарабя, парася; вучыць утвараць дзеясловы ад гукаперайманняў ( мяў – мяўкае, гаў – гаўкае і г.д); абагачаць слоўнікавы запас ; актуалізаваць цікавасць да вывучэння жывёл.Карэкцыйна-выхаваўчая: выхоўваць жаданне клапаціцца аб хатніх жывёлах.
Абсталяванне: кубік з малюнкамі сабакі, ката, каровы, каня, свінні, авечкі; фігуркі хатніх жывёл: сабака, кот, карова, конь, свіння; сурвэтка; малюнкі хатніх жывёл і іх дзіцянят: сабака і шчаня, кот і кацяня, карова і цяля, конь і жарабя, свіння і парася; картка для задання “Накармі сабачку” для кожнага дзіцяці; алоўкі; пазлы з выявай каровы для кожнага дзіцяці; гуказапіс гукаў хатніх жывёл: сабакі, ката, каровы, каня, свінні; жоўтыя і чырвоныя кветкі для рэфлексіі.
Ход занятка
1.Арганізацыйны момант.
Н.-д. Добры дзень! У каторы раз
Я вельмі рада бачыць вас.
Адзін аднаму ўсміхніцеся
І на месца хутчэй садзіцеся.(Дзеці сядаюць на свае месцы).
Н.-д. Я жадаю вам поспехаў. І вы пажадайце адзін аднаму поспехаў, пацісніце рукі.
2.Асноўная частка.
На стале - прадмет, накрыты прыгожай сурвэткай.
Н.-д.Як вы думаеце, што тут? Давайце паглядзім.
Гучыць “чароўная” музыка. Настаўнік-дэфектолаг дастае кубік.
Н.-д. Назавіце, хто тут намаляваны? (Жывёлы) Дзе яны жывуць, якія яны? (Радам з намі.Хатнія) Сёння мы адправімся ў госці да хатніх жывёл. Яны падрыхтавалі вам заданні.
Настаўнік-дэфектолаг кідае кубік.
Н.-д. Першае заданне ад Ката. Вам, дзеці, трэба пазнаць чый гэта галасок.
Гучыць гуказапіс з гукамі хатніх жывёл, дзеці пазнаюць жывёл і бяруць фігуркі адпаведнай жывёлы.
Настаўнік-дэфектолаг прапануе каму-небудзь з дзяцей кінуць кубік.
Н.-д. Другое заданне ад Свінні.У хатніх жывёл ёсць дзіцяняты. Давайце іх назавём.
На дошцы з’яўляюцца малюнкі хатніх жывёл і іх дзіцянят. Дзеці называюць дзіцянят хатніх жывёл.
Затым другое дзіця кідае кубік.
Н.-д. Наступнае заданне ад Каня. Ён прапануе нам адпачыць.
Фізкультхвілінка.(Дзеці становяцца ў круг).
Рана-рана, на зары
“гаў” ды “гаў”на двары.
(Дзеці ходзяць па крузе”як сабачка”- рукі перад сабой, сагнуты ў лакцях, галава прыпаднята ўверх, ногі – на дыбачках).
А ў канюшні конь заржаў -
Ён сярдзіты, ён не спаў.
(Дзеці спачатку тупаюць на месцы, затым ходзяц, высока падымаючы калені).
І цялятка “му-му-му”
Не даюць паспаць яму.
(Дзеці “бадаюць” адзін аднаго).
А шчаня ўсё “гаў” ды “гаў”,
Ніхто яму не памяшаў.
(Дзеці бегаюць па крузе, затым ходзяць “як сабачка”).
Н.-д.Чацвёртае заданне ад Авечкі. Давайце ўспомнім, хто які голас падае.(Дзеці бяруць фігуркі жывёл і гавораць хто які голас падае. Затым разам з дэфектолагам утвараюць дзеясловы ад гукаперайманняў. Карова – мычыць, сабака – гаўкае, кот – мяўкае, свіння – хрукае, конь – іржэ).
Н.-д. Дзеці, як чалавек клапоціцца пра хатніх жывёл? (Дае ім есці). Наступнае заданне ад Сабакі. Ён просіць яго пакарміць. Выберыце тое, што любіць есці сабака. (Дзеці злучаюць алоўкамі сабаку і мяса,сабаку і костку,сабаку і каўбасу, робяць вывад пра тое, што Сабака любіць есці костку, мяса, каўбасу).
Н.-д. Што любіць есці карова? (Траву)
Н.-д. Што любіць есці конь? (Траву)
Н.-д. Што любіць есці кот? (Малако,рыбу,мяса)
Н.-д. Што любіць есці свіння? (Буракі, бульбу)
Н.-д. Наступнае заданне ад Каровы. Яна просіць вас скласці пазлы. Давайце паглядзім, хто атрымаецца.
Дзеці складаюць карову.
3.Заключная частка.
Н.-д. Малайцы, вы выканалі ўсе заданні хатніх жывёл! Ім пара развітвацца з вамі. Давайце скажам хатнім жывёлам: “Да пабачэння!”
4.Рэфлексія.
Н.-д. Дзеці, за тое, што вы сёння добра працавалі, Карова перадала вам кветкі. Калі на занятку ў вас ўсё атрымалася, вазьміце жоўтую кветку. Калі ў вас не ўсё заўсёды атрымлівалася, вазьміце чырвоную кветку.(Дзеці выконваюць заданне).
Н.-д. Я таксама дзякую вам за працу. Малайцы!
Літаратура:
Кислякова, Ю.Н. Воспитание и обучение детей с тяжёлыми нарушениями речи: программа / Ю.Н.Кислякова, Л.Н.Мороз. – Мн.: Национальный институт образования, 2007, с.142 - 143