top of page

Вершы для  правядзення артыкуляцыйнай гімнастыкі

У вёсцы
Падарожжы Вясёлага Язычка
Я – Язычок Вясёлы!
З табой іду ў школу
Або ў дзіцячы сад:
Сябрам заўсёды рад.
 
Падарожнічаць люблю
І нічога не ўтаю.
Практыкаванні паўтарай,
Пра мяне не забывай.
У бабулі і дзядулі
Ёсць унукі –
Ян з Гануляй.
Унукі ў госці прыязджалі –
Дзед з бабуляй іх віталі.
(практыкаванне “Усмешка)
 
Рана ўнукі падымаліся,
Дзеду з бабай усміхаліся.
(практыкаванне “Усмешка”)
Дружна чысцілі зубкі,
(практыкаванне “Чысцім зубкі)
Налівалі каву ў кубкі.
(практыкаванне “Кубачак”)
 
Бабуля цеста замясіла,
(практыкаванне “Месім цеста”)
Смачных бліноў нарабіла,
(практыкаванне “Бліночак”)
Бліноў з варэннем пад’елі.
(практыкаванне “Смачнае варэнне”)
І айда на арэлі!
(практыкаванне “Арэлі”)
Затым, узяўшы лапаткі,
(практыкаванне “Лапатка”)
Ускапалі ўсе градкі.
Падсілкавацца пара зноў –
А ці не паесці бліноў?
(практыкаванне “Бліночак”)
 
Дзядуля коніка запрог
(практыкаванне “Конік”)
І прывёз саломы стог.
Плот зламаўся каля хаты,
(практыкаванне “Плоцік”)
Гэта не парадак!
 
Ян з хаты малаток нясе,
(практыкаванне “Малаток”)
Адрамантуе плот пакрысе.
Гануля ўзяла іголку,
(практыкаванне “Іголачка”)
Дапамагае бабулі лоўка.
 
Час жывёлам дапамагчы:
Ты, сабачка, не рычы,
(практыкаванне “Сабачка”)
Коцік не сярдзіся,
(практыкаванне “Сярдзіты коцік”)
Індычок, не біся.
(практыкаванне “Індычок”)
Мы вас не чапаем,
Вам дапамагаем.
 
Сонца за гару схавалася.
(практыкаванне “Горка”)
Яшчэ не ўсё ў нас атрымалася.
Новы дзень радасць прынясе,
Усё атрымаецца пакрысе.

© 2017

bottom of page