Канспект індывідуальнага занятка з дашкольнікам 5-6 гадоў з АНМ
Тэма: Аўтаматызацыя гука [р] у складах і словах.
Задачы: замацаваць уменне дзіцяці вымаўлляць гук [р] у складах і словах;
вычыць знаходзіць гук [р] у словах;
практыкаваць ва утварэнні памяншальна-ласкальнай формы назоўнікаў;
развіваць дробную і артыкуляцыйную маторыку, цэласнае успрыняцце, памяць;
выхоўваць жаданне гаварыць правільна, інтарэс да заняткаў.
Абсталяванне: шнуроўка “Пятрушка на аўтамабілі”; малюнак Пятрушкі;гукавая лесвіца; гукавая дарожка; сухі басейн з фігуркамі тыгра і пудзеля; пазл “Пантэра”;прадметныя малюнкі: памідор, гарох, морква, сыр, рыба, барабан, торт, сякера,ручка, камар, робат,машына, самалёт ; малюнак верталёта; рознакаляровыя шарыкі для рэфлексіі.
Ход занятка
Арганізацыйны момант.
Н.-д. Сёння мы адправімся ў падарожжа. Мы пабываем у цырку. Нас чакае цікавае прадстаўленне. А дапаможа нам Пятрушка. Ён прыехаў да нас на сваім аўтамабілі.( Настаўнік-дэфектолаг паказвае шнуроўку “Пятрушка на аўтамабілі”)
Артыкуляцыйная гімнастыка.
Н.-д. Вясёлы Пятрушка ўсім усміхаецца, давай і мы з табой усміхнёмся (практыкаванне “Усмешка”). Раніцай ён п’е смачную каву з кубачка (практыкаванне “Кубачак”) і есць цёплыя бліны (Практыкаванне “Блінчык”).Пятрушка вельмі любіць качацца на арэлях, пакачаемся разам (практыкаванне “Арэлі”). А больш за ўсё ён любіць скакаць на кані (практыкаванне “Конік”). Пятрушка любіць біць у барабан (практыкаванне “Барабаншчык”).
Н.-д. Пара адпраўляцца ў цырк. Мы адправімся на аўтамабілі. (Праца са шнуроўкай “Пятрушка на аўтамабілі”).Малайчына! Паехалі! Р-р-р. (Дзіця моцна вымаўляе гук [р]).
Асноўная частка.
Н.-д. Вось мы і ў цырку.Ура! Ура! Добрай раніцы, дзетвара! (Дзіця паўтарае за педагогам).Прадстаўленне пачынаецца! (Н.-д. паказвае малюнак Пятрушкі).Сустракайце! На арэне Пятрушка з чароўнымі мыльнымі пузырамі.(Дзіця выконвае практыкаванне на дыханне “Мыльныя пузыры” – выдзьмувае “мыльныя пузыры ” з уяўных саломінак. Асцярожна – пузыры!Вось якія, паглядзі.Раздзімаюцца, блішчаць. Адрываюцца, ляцяць.)
Н.-д. Давай паглядзім, хто сёння выйдзе на арэну. (У сухім басейне дзіця знаходзіць фігуркі тыгра і сабакі-пудзеля).
(Гучыць вясёлая музыка) Н.-д. Увага! На арэне тыгр Шархан са сваім нумарам.
Тыгр скача па гукавой лесвіцы і спявае песенку: Ра-ра-ра – рак,
Ро-ро ро – рот.
Ру-ру-ру - рукі.
Ры-ры-ры - рыба.
Н.-д. Хто гэта? (Тыгр Шархан) Якую ён спявае песенку? (Дзіця паўтарае песенку Шархана)
Н.-д. На арэне пудзель Артэмон! Пудзель ходзіць па гукавой дарожцы і спявае песенку:
Ар-ар-ар – шар.
Ор-ор-ор – памідор.
Ур-ур-ур – шнур.
Ыр-ыр-ыр – сыр.
Н.-д. Як завуць пудзеля? (Артэмон). Праспявай яго песенку. (Дзіця спявае песенку Артэмона)
Фізкультфвілінка.
Н.-д. Наш пудзель Артэмон умее не толькі песенкі спяваць, але і танцаваць. Давай разам патанцуем. (Гучыць музыка, дзіця выконвае свабодныя рухі ў такт музыкі).
Н.-д. Сустракайце! Вясёлы і гарэзлівы Пятрушка. (Паказвае малюнак Пятрушкі).Ён пераўтварае вялікія прадметы ў маленькія. (Н.-д. паказвае малюнкі памідора, гароха, морквы, сыра, рыбы).
Н.-д. Вялікі памідор, а маленькі (памідорчык).
Вялікі гарох, а маленькі (гарошак). Вялікая морква, а маленькая (морквачка). Вялікі сыр, а маленькі (сырок). Вялікая рыба, а маленькая (рыбка).
Н.-д. Малайчына! Добра дапамог Пятрушку. А хто зараз з’явіцца на арэне ты даведаешся, калі правільна зложыш пазлы.(Дзіця складае пантэру).
Н.-д. Прадстаўленне працягваецца! Упершыню на арэне дрэсіраваная Пантэра. Яна жангліруе толькі тымі прадметамі, у назве якіх ёсць гук [р]. (Дзіця выбірае малюнкі з гукам [р]: барабан, торт,ручка, сякера, камар, робат). У цябе ўсё добра атрымліваецца. А хто стараецца, той многага дабіваецца.
Н.-д. Наша прадстаўленне заканчваецца. Ра-ра-ра – дамоў пара! (Дзіця паўтарае за педагогам. На арэну цырка выходзяць усе артысты. Дзіця па чарзе называе кожнага)
Н.-д. За тое, што ты добра дапамагаў артыстам выконваць нумары, Пятрушка дорыць табе рознакаляровыя шары.
Н.-д. А на чым мы адправімся дамоў, ты зараз адгадаеш: У небе – гром,
Але не воблачка кругом.
Гэта адправіўся у палёт
Вінтакрылы (верталёт) . (Педагог паказвае малюнак верталёта. Дзіця паўтарае “верталёт”).
Заключная частка. Н.-д. Дзе мы пабывали? Які гук мы бралі з сабой у цырк? Што табе больш за ўсё запомнілася?
Рэфлексія. Н.-д. Вазьмі шары, калі ты добра вымаўляеш гук [р] – падымі зялёны шар, калі ў цябе не заўсёды атрымліваецца гук [р] - жоўты шар.